Ад асколачных раненняў у галаву памёр яшчэ адзін баец Нацыянальнай гвардыі Украіны, паранены падчас сутыкненняў каля будынка Рады, паведаміў у «Фэйсбуку» дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка. Такім чынам, агульная колькасць загінулых дасягнула трох чалавек.

Па дадзеных Герашчанкі, у Александроўскай бальніцы памёр 20-гадовы Аляксандр Косцін.

***

Раней міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў паведаміў аб гібелі яшчэ аднаго байца Нацыянальнай гвардыі ў выніку раненняў, атрыманых напярэдадні ў ходзе сутыкненняў ля Вярхоўнай рады.

Момант выбуху гранаты, фота AFP

Момант выбуху гранаты, фота AFP

Прызыўнік з горада Жоўтыя Воды Дзмітрый Сласцікаў памёр ад раненнняў, атрыманых пры выбуху гранаты, напісаў Авакаў у твітары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?