Фермер па прозвішчы Чжан з кітайскай правінцыі Цзянсу прынёс у банк торбу з сапсаванымі банкнотамі — агульнай сумай 100 тысяч юаняў (больш за 15 тысяч даляраў). Ён прасіў абмяняць гэтыя купюры на цэлыя.

Фота: Imaginechina / Splash News / Vida Press

Фота: Imaginechina / Splash News / Vida Press

Чжан распавёў, што грошы больш за чатыры гады таму закапала ў зямлі яго маці. Яна змясціла банкноты ў пакет, які паклала ў металічную скрынку, а ўжо яе закапала пад падлогай у кухні.

Гэтым летам Чжан вырашыў ажаніцца, і маці ўзгадала пра назапашаныя грошы. Сям'я выкапала скарб, але знайшла кучу сапсаваных банкнот. «Мае бацькі застылі на месцы. Гэта былі іх зберажэнні за гады цяжкай працы ў гарадах», — распавёў фермер.

Эксперт па сапсаваных банкнотах, які працуе ў мясцовым аддзяленні банка, ацаніў грашовую масу і прыйшоў да высновы, што паводле бягучага заканадаўства гэтыя наўрад ці ўдасца замяніць. Але ён паабяцаў адправіць фатаграфіі сапсаваных купюр у вышэйстаячае аддзяленне ў надзеі, што там знойдуць выйсце з сітуацыі.

Няясна, чаму маці Чжана вырашыла закапаць грошы, а не аднесці іх у банк. Раней кітайцы з сельскай мясцовасці, як правіла, хавалі грошы ў сакрэтных месцах — асабліва пад зямлёй. Але не такую велізарную суму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?