Кампанія Google у аўторак, 1 верасня, прадставіла новы лагатып. 

Праз месяц пасля маштабнай рэструктурызацыі Google вырашыла змяніць і лагатып — новы малюнак выкарыстоўвае шрыфт без засечак, што робіць яго больш сучасным і вясёлым. Колеры таксама сталі мякчэйшымі, чым раней.

Пабачыць, як мяняецца лагатып на вачах можна, набраўшы Google.com.

У відэапрэзентацыі кампанія распавядае пра тое, што лагатып паступова трансфармаваўся з 1998 года. Але сёння здарылася самае маштабнае змяненне з 1999 года, калі Google стаў рознакаляровым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0