У Еўропе праходзяць вучэнні НАТА Swift Response 15, у якіх удзельнічаюць амаль 5000 жаўнераў паветрана-дэсантных войск альянсу, паведаміла афіцыйная газета амерыканскай арміі Stars and Stripes.

Амерыканскі канвертаплан V-22 Osprey паднімаецца ў паветра пасля высадкі атрада амерыканскіх, італьянскіх і нямецкіх спецназаўцаў у Германіі. Фота stripes.com

Амерыканскі канвертаплан V-22 Osprey паднімаецца ў паветра пасля высадкі атрада амерыканскіх, італьянскіх і нямецкіх спецназаўцаў у Германіі. Фота stripes.com

За апошнія 35 год гэта самыя вялікія вучэнні дэсантнікаў НАТА, прычым яны праходзяць адразу ў некалькіх краінах — у Германіі, Італіі, Балгарыі і Румыніі.

Вучэнні мусяць падрыхтаваць мабільныя кантынгенты з 11 розных краін для ўзаемадзеяння ў выпадку патрэбы хуткай калектыўнай рэакцыі на агульную небяспеку, кажа афіцыйнае паведамленне амерыканскай групоўкі ў Еўропе.

Таксама гэта «прадэманструе здольнасць альянсу хутка перакінуць і весці баявыя дзеянні для захавання моцнай і бяспечнай Еўропы».

У манеўрах удзельнічаюць вайскоўцы Балгарыі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Італіі, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Іспаніі, Вялікабрытаніі і ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?