На дзень народзінаў Леніна ў Гомелі адбыўся флэш-моб. Такім чынам арганізатары мерапрыемтва хацелі актывізаваць моладзь і выступіць супраць падвышэння коштаў на электраэнергію.

Флэш-моб адбыўся ўвечары на плошчы імя Леніна. Падчас яго ўдзельнікі некалькі хвілін прастаялі з лямпачкамі каля помніка правадыру пралетарыяту.

На флэш-мобе прысутнічала каля 20 чалавек. Мерапрыемства на гэты раз адбылося без затрыманняў. Асабліва актыўныя ўдзельнікі ўсклалі Леніну кветкі.

Homiel Hartnews

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0