Прэзідэнт ЗША Барак Абама заручыўся падтрымкай 34 сенатараў, якія выказаліся за пагадненне па ядзернай праграме Ірана.

Неабходны 34 голас гарантавала сенатар-дэмакрат ад штата Мэрыленд Барбара Мікалскі. Паводле яе слоў, комплексны план дзеянняў з'яўляецца лепшай магчымасцю перашкодзіць Ірану атрымаць ядзерную зброю. Аднак, дадала Мікалскі, ніводная здзелка не можа быць дасканалай, асабліва калі гаворка ідзе пра іранскі рэжым.

Падтрымка 34 сенатараў дае Абаме магчымасць накласці вета на рэзалюцыю ў выпадку, калі кангрэс паспрабуе заблакаваць здзелку з Іранам. Сярод 34 сенатараў двое — незалежныя, 32 — дэмакраты.

14 ліпеня ў Вене Іран і краіны «шасцёркі» (ЗША, Францыя, Вялікабрытанія, Германія, Кітай і Расія) дасягнулі пагаднення па іранскай ядзернай праграме ў абмен на адмену санкцый супраць Тэгерана. У ЗША члены Рэспубліканскай партыі актыўна выступалі супраць пагаднення, указваючы на занадта вялікую колькасць саступак Ірану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?