Многія кіраўнікі краін Еўраазіяцкага саюза жывуць не па сродках. На тэлебачанні пра гэта не пачуеш, але ў інтэрнэце інфармацыя разыходзіцца непазбежна.

Варта было Пуціну з Мядзведзевым правесці ў Сочы публічную трэніроўку, як блогеры і карыстальнік сацыльных сетак пад мікраскопам вывучылі апублікаваныя запісы.

У прыватнасці, карыстальнік блога shakkar.livejournal.com адшукаў, што спартовы касцюм прэзідэнта Расіі каштуе ні многа ні мала 3200 даляраў. Столькі расійскі настаўнік фізкультуры зарабляе за 8 месяцаў!

Пуцін (злева) і ягоны прэм'ер-міністр Мядзведзеў трэніраваліся ў палацы ў Сочы.

Пуцін (злева) і ягоны прэм'ер-міністр Мядзведзеў трэніраваліся ў палацы ў Сочы.

Харошая майстарка за 1795 даляраў.

Харошая майстарка за 1795 даляраў.

І штанцы за 1425 даляраў.

І штанцы за 1425 даляраў.

Не так даўно скандал узнік вакол шыкоўнага вяселля і мядовага месяца Дзмітрыя Пяскова — прэс-сакратара і іміджмейкера Пуціна. Урачыстасці і адпачынак былі коштам у сотні тысяч даляраў, і няясна, хто і з якіх сродкаў іх аплаціў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0