Склад узброеных сіл, якія былі задзейнічаныя ў ходзе АТА на Данбасе, за апошні год значна павялічыўся, асабісты склад і колькасць тэхнікі ўзрасла ў разы. Пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя прэс-службай Генштаба ў фэйсбуку.

Так склад сіл АТА за год вырас з 32 да 73 тысяч вайскоўцаў. Колькасць брыгад (палкоў), якія былі задзейнічаныя ў АТА, вырасла з 8 да 25, а батальёнаў (дывізіёнаў) з 50 да 150.

Значна ўзрасла і колькасць войскамі тэхнікі сіл АТА:

танкаў — з 210 да 360;

бронемашын - з 900 да 1400;

рэактыўных сістэм залпавага агню - з 80 да 230;

артылерыйскіх сістэм і мінамётаў калібрам больш за 100 мм - з 450 да 800.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?