03.09.2015 / 17:14

Шакуючая фатаграфія, якая можа змяніць стаўленне Еўропы да мігрантаў 57

Лёгка сказаць «не пускаць!» А што рабіць? Тапіць караблі, страляць у людзей, якія хочуць прытулку ў мірнай, працавітай Еўропе?

У чацвер, 3 верасня, былі апублікаваныя па-сапраўднаму шакуючыя фатаграфіі. На самай першай відаць, што на пляжы недалёка ад фешэнэбельнага турэцкага курорта Бодрум ляжыць цела маленькага хлопчыка. Ён быў адным з 12 сірыйскіх бежанцаў, якія спрабавалі дабрацца да грэчаскай выспы Кос.

Dogan News Agency

На другой фатаграфіі паказаны турэцкі паліцэйскі, які на руках нясе цела таго самага хлопчыка, апранутага ў чырвоную футболку і шорты. Турэцкія сродкі масавай інфармацыі назвалі імя загінулага дзіцяці — гэта трохгадовы Айлан Курдзі.

AP

Яго пяцігадовы брат, па паведамленнях турэцкіх СМІ, таксама патануў, яго цела было выкінута на бераг.

Курдзі, яго брат і іншыя сірыйскія бежанцы спрабавалі пакінуць горад Кабані, які знаходзіцца ў паўночнай Сірыі. У ім праходзяць жорсткія баі паміж «Ісламскай дзяржавай» і курдскімі паўстанцамі.

Самае страшнае заключаецца ў тым, што Курдзі і яго брат — толькі дзве смерці з многіх соцень.

Мігранты гатовыя на любую рызыку, каб пакінуць краіну, у якой ідзе грамадзянская вайна. На мінулым тыдні паліцэйскія ў Аўстрыі знайшлі фургон, у якім было больш за 70 цел бежанцаў. Потым зноў знайшлі грузавік з бежанцамі — у Вене паліцыя знайшла на шашы машыну, дзе былі 24 афганскія мігранты. Кузаў быў зачынены звонку і знутры, людзі ўнутры ледзь не задыхнуліся.

Паводле дадзеных агенцтва ААН па ўцекачах, за мінулае лета пры спробах трапіць у Еўропу загінулі больш за 2500 чалавек. Усяго ж Міжземнае мора з пачатку года перасеклі больш трохсот тысяч сірыйцаў.

З-за наплыву мігрантаў еўрапейскім краінам прыйшлося неадкладна рэагаваць. Венгрыя пабудавала на мяжы з Сербіяй сцяну з калючага дроту, у Нідэрландах урад анансаваў змены заканадаўства — калі папраўкі прымуць, то ў выпадку адмовы кандыдатам на палітычны прытулак ім перастануць прадастаўляць ежу і месца для пражывання ўжо праз некалькі тыдняў.

Незадаволеныя ўцекачы таксама вырашылі даць адпор еўрапейскім уладам. Так, да прыкладу, у Будапешце яны ўжо некалькі дзён пратэстуюць на вакзале. Венгрыя спрабуе забараніць ім выехаць у Нямеччыну, дзе мігранты спадзяюцца атрымаць прытулак.

Магчыма, фатаграфія з загінулым Айланам Курдзі сапраўды прымусіць перагледзець стаўленне еўрапейскіх уладаў да праблемы бежанцаў. The Independent ужо папрасіла брытанскага прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана пракаментаваць інфармацыю, якая з'явілася на фатаграфіі. Палітык распавёў, што фота сапраўды з'яўляюцца шакуючымі, аднак, па яго словах, Вялікабрытанія робіць дастаткова намаганняў для прадухілення вайны ў Сірыі.

0
Айяйяй / Адказаць
03.09.2015 / 17:37
А чаму яны не ўцякаюць у арабскія краіны з высокім узроўнем жыцця? Чаму іх аднаверцы мусульмане з Аб,яднаных Арабскіх Эміратаў ці,напрыклад,Кувейта не хочуць ім дапамагчы?
0
Филифион / Адказаць
03.09.2015 / 17:37
Usio heta tak, alie čamu staulieņnie da biežancau pavinna pierahliadac Europa ? Čamu nie Saudauskaja Arabija, nie AAE, nie Katar, Bachrejn, Kuwait, Iran ?...Čamu jany biahuc mienavita u Europu, a nie da svaich bratou. I čamu braty stajac u baku ad prabliemy ???
0
Юм юм / Адказаць
03.09.2015 / 17:38
что самое интересное,все они бегут , в "загнивающию " Европу, и ни кто из них почему то ,не едет в "стабильную и мирную " Беларусь и встающию с колен россию. Странно почему же.
Паказаць усе каментары/ 57 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру