03.09.2015 / 19:10

Консульскі аддзел пасольства Расіі ў Кіеве цяпер будзе знаходзіцца на вуліцы Добраахвотніцкіх батальёнаў 3

Кіеўская рада на пасяджэнні 3 верасня пераназвала вуліцу Панфилаўцаў у вуліцу Добраахвотніцкіх батальёнаў.

Паводле ініцыятара праекта «свабодаўца» Пятра Кузіка, рашэнне накіравана на тое, каб ушанаваць памяць воінаў добраахвотніцкіх батальёнаў, якія змагаюцца за незалежнасць Украіны.

Цікава, што на вуліцы Панфілаўцаў, 5 знаходзіцца консульскі аддзел пасольства Расіі.

Рашэннем Вярхоўнай Рады Расія прызнана агрэсарам і вінаватай у падзеях у Крыме і на ўсходзе Украіны.

Панфілаўцы — байцы стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра Івана Панфілава, якія ўдзельнічалі ў 1941 годзе ў абароне Масквы.

0
Няхлюй / Адказаць
03.09.2015 / 20:11
Я б назваў гэтую вуліцу - вулицією Героїв АТО.
0
Моня з Падсвiлля / Адказаць
03.09.2015 / 21:08
Я б назваў гэтую вуліцу - вулицією Сьцяпана Бандэры
0
Клим Коломийцев / Адказаць
03.09.2015 / 22:07
Несколько лет тому улицу Бебеля, на которой находился одесский КГБ, переименовали в Еврейскую. Комитет сменил юридический адрес, чтобы не быть на Еврейской. Киев следует за Одессой :-). (Теперь СБУ снова на Еврейской №43 и вроде им уже не мешает.)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру