У часе матча Беларусь — Украіна, што прайшоў у Барысаве 9 кастрычніка 2014 г.
У суботу 5 верасня ў Львове адбудзецца адборачны матч чэмпіянату Еўропы-2016 Украіна — Беларусь.
Па прапанове гаспадароў заўзятары абедзвюх зборных перад пачаткам паядынку пройдуць сумесным маршам да стадыёна.
Старт мерапрыемства будзе дадзены ад Манумента Славы ў 16.00, скрыжаванне вуліц Стрыйскай і Герояў Майдану.