04.09.2015 / 14:38

«Анёл» абвясціў «Чырвоны шчыт!»: знік 24-гадовы мужчына з узроўнем развіцця 10-гадовага

Як паведамляюць пошукавікі, знік Ігар Фукалаў 1991 года нараджэння, малады чалавек з узроўнем развіцця 10-гадовага дзіцяці.

Паводле інфармацыі ПРА «Анёл», малады мужчына 3 верасня прыблізна ў 18.30 паехаў з дачнага таварыства «Бусел» (вёска Гарошкі Мінскага раёна, блізу «Лініі Сталіна») на ровары «Скіф» сіняга колеру ў невядомым напрамку. Да гэтага часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру