3-гадовага Айлана Курдзі пахавалі на радзіме. Ён аказаўся з сірыйскага горада Кабані. Гэты населены пункт на турэцкай мяжы заселены пераважна курдамі. Цягам года жыхары Кабані абаранялі свой горад ад Ісламскай дзяржавы. Сітуацыя ў Кабані была крытычнай, пакуль ЗША з саюзнікамі не падтрымалі абаронцаў з паветра.

Сям'я Айлана Курдзі спрабавала дабрацца праз Турцыю да невялічкага грэчаскага астраўка Кос, каб папрасіць прытулак у Еўрасаюзе.

Фота Айлана Курдзі ўзрушыла еўрапейскую грамадскую думку.

У Еўропе стварылася цяжкавырашальная сітуацыя. Колькасць уцекачоў з Сірыі і Эрытрэі перавысіла магчымасці цэнтраў па іх размяшчэнні. У той жа час дэпартаваць гэтых людзей назад немагчыма, бо ў Сірыі ідзе вайна, а Эрытрэяй кіруе дыктатарскі рэжым.

Большасць уцекачоў імкнецца трапіць у Нямеччыну. У той жа час Берлін хацеў бы, каб бежанцаў пароўну размяркоўвалі па краінах ЕС, грунтуючыся на прынцыпе салідарнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?