04.09.2015 / 17:32

У Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці адмяняюць папярэдні запіс і перастануць збіраць асабовую інфармацыю  10

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці з 7 верасня запрашае ўсіх жадаючых без папярэдняга запісу.

Індывідуальным наведвальнікам больш не трэба папярэдне запісвацца і загадзя прадастаўляць інфармацыю аб сабе, як гэта патрабавалася раней.

Дастаткова паказаць дакумент, што засведчвае асобу, і купіць білет на наведванне экспазіцыі. Арганізаваным групам (не больш як 30 чалавек) неабходна ўнесці звесткі аб сабе ў табліцу, размешчаную на сайце музея, не пазней як за дзень да наведвання і пераслаць яе на электронны адрас музея або прынесці ў друкаваным выглядзе. 

У музеі кожную гадзіну праходзяць экскурсіі, першая з іх пачынаецца ў 10.00.

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці адкрыты ў 2012 годзе, у ім прадстаўлены аспекты гісторыі Беларусі з 90-х гадоў ХХ стагоддзя і да нашых дзён. У музеі экспануюцца арыгінальная трыбуна, за якой прыносіцца прысяга прэзідэнта, зорка «Героя Беларусі», макет беларускага касмічнага апарата, Гран-пры «Славянскага базару», залаты алімпійскі медаль «Сочы-2014», падарункі кіраўніку дзяржавы і іншыя ўнікальныя прадметы.

0
мясцовы2 / Адказаць
04.09.2015 / 17:46
і гэта ўсё тое, што увасабляе нашу дзяржаўнасць?
0
Дэн / Адказаць
04.09.2015 / 18:06
А колькі квіток каштуе? Схаджу як у цырк.
0
Вася / Адказаць
04.09.2015 / 18:43
Дэн, кошт квіткоў Для дарослых: Агляд сталай экспазіцыі – 25 000 Экскурсія – 35 000 Для студэнтаў дзённай формы навучання: Агляд сталай экспазіцыі – 20 000 Экскурсія – 35 000 Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ: Агляд сталай экспазіцыі – 12 500 Экскурсія – 35 000
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру