5 верасня. 12 гадзін спаборніцтваў з 6 раніцы. Каманды з розных куткоў Беларусі і з краін-суседзяў. «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) запрашае ўсіх, хто цікавіцца птушкамі, удзельнічаць у XII адкрытым Чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі — Birdrace2015! 

Фармат спаборніцтваў6 гадзін раніцы — старт для каманд. Што трэба рабіць і як выйграць? Мэта каманд з 4-х чалавек — убачыць на працягу 12 гадзін больш відаў птушак, чым іншыя каманды. Можна карыстацца любымі транспартнымі сродкамі.

Хто можа ўдзельнічаць? Усе жадаючыя, у тым ліку жыхары іншых краін. Двое прадстаўнікоў каманды павінны быць старэйшымі за 18 гадоў.

Спампаваць правілы Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі.

Летась падчас 12-гадзінных спаборніцтваў каманда «Арлы і стрынаткі» убачыла 120 відаў птушак і тым самым не толькі перамагла, але і пабіла рэкорд усіх Birdrace за 11 год.

Пераможцы мінулага года «Арлы і стрынаткі»

Пераможцы мінулага года «Арлы і стрынаткі»

Ці будзе пастаўлены новы рэкорд у гэтым годзе? 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0