Прэс-служба парламента самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) пацвердзіла адстаўку Андрэя Пургіна з пасады спікера і абранне Дзяніса Пушыліна в.а. кіраўніка Народнай рады.

Дэпутат, які ўдзельнічаў у пасяджэнні, сказаў РІА Навіны, што прагаласавалі «практычна аднагалосна», а матывацыяй стала «дэструктыўная работа Пургіна».

Ёсць інфармацыя, што Пургін затрыманы.

Пушылін, які ў маладосці быў супрацоўнікам піраміды МММ, у 2014 стаў адным з квіслінгаў у Данбасе. У 2015 ён узначальваў дэлегацыю ДНР на перамовах у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?