У Мінску на аўкцыёне прадалі канфіскаваны суперкар Lamborghini Gallardo Spyder 2008 года выпуску.

Пра гэта паведамляе партал TUT.BY.

Аўтамабіль быў канфіскаваны мытнікамі ў 2014 годзе з-за парушэнняў тэрмінаў часовага ўвозу.

Першапачаткова машыну ацанілі ў 2,1 млрд беларускіх рублёў, але пасля пераацэнак цана суперкар склала крыху больш за 1,2 млрд беларускіх рублёў (на сёння менш за 70 тысяч даляраў). У ходзе аўкцыёну была пададзена адзіная заяўка, таму ў выніку машына была прададзеная за заяўленую цану з даданнем 5%.

Да канфіскацыі аўтамабілем Lamborghini Gallardo Spyder валодаў грамадзянін Венесуэлы. Ці ён яго і выкупіў, не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?