Прэм'ер-міністр Фінляндыі Юха Сіпіля збіраецца аддаць уцекачам, што просяць прытулку, свой дом.

yle.fi

yle.fi

Сіпіля сёння наведвае горад Оулу на поўначы Фінляндыі, спрабуючы вырашыць праблему размяшчэння вялікай колькасці просьбітаў прытулку. Мэтай візіту прэм'ера з'яўляецца абмеркаванне з мясцовымі ўладамі перадачы свайго дома ў Кемпеля пад патрэбы перасяленцаў, паведамляе yle.fi.

Сям'я прэм'ера жыве ў Сіпаа, а дом у Кемпеля фактычна пустуе.

Сіпіля заклікае ўсіх жыхароў Фінляндыі адкрыць свае дамы для бежанцаў.

«Спадзяюся, што гэта перарасце ў некаторы народны рух, людзі будуць на добраахвотнай аснове ўносіць свой уклад у размяшчэнне просьбітаў прытулку».

Прэм'ер хоча на сваім прыкладзе паказаць, што неабходна несці адказнасць, і, што Фінляндыя — шматкультурная краіна.

«Я заклікаю ўсіх не быць абыякавымі», — заявіў ён.

Yle.fi дадае, што сёлета ў Фінляндыі папрасілі прытулку ўжо 7 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0