Уладзімір Кішкурна памёр раніцай 4 верасня ў рэанімацыі Івацэвіцкага цэнтральнага раённага шпіталя, куды быў дастаўлены 2 верасьня пасля дарожна-транспартнага здарэння.

Разьвітаньне з Уладзімірам Кішкурнам адбылося ў ягонай прыватнай сядзібе ў Мінску, у раёне вуліцы Арлоўскай у суботу. Над сядзібай традыцыйна лунаў бел-чырвона-белы сцяг.

Разьвітацца з актывістам прыйшлі паплечнікі і сябры. Сярод іх — Валер Мазынскі, Вінцук Вячорка, Аляксей Марачкін, Пётра Садоўскі, Аляксей Кавалец, Алесь Бяляцкі, Кася Камоцкая, Вольга Мікалайчык, фермер Уладзімір Матусевіч, Сяргей і Тамара Мацкевічы ды іншыя. Знакаміты цымбаліст Аляксандр Лявончык зайграў беларускія і класічныя сусветныя журботныя мелодыі, спяваў хор пад кіраўніцтвам Аляксея Галіча.

Беларускага дзеяча адпявалі паводле евангелічна-рэфармацкага абраду.

Уладзіміра Кішкурну пахавалі на могілках вёскі Строчыцы Мінскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?