Пяць тон прадукцыі знішчана агнём на пажары ў цэху па вытворчасці драўняных брыкетаў у Круглым.

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, інфармацыя аб пажары паступіла каля 5.20 4 верасня. «Пасля прыбыцця першага падраздзялення адбывалася адкрытае гарэнне цэха па вытворчасці драўняных брыкетаў (пелет). Памяшканне было зачынена на замок», - распавялі ва ўпраўленні.

У выніку пажару знішчаны будынак, пабудаваны ў 1989 годзе з лёгкіх металічных канструкцый, пяць тон гатовай прадукцыі, пашкоджана тры станкі. Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?