На «Гарачую лінію» АНТ абрынуўся шквал званкоў ад бацькоў, чые дзець адпачываюць у санаторыі «Случ». Гаворка вялася пра ўспышку незразумелага захворваньня.

Бацькі забілі трывогу яшчэ 5 сакавіка. Дзеці тэлефанавалі й казалі, што ў дзіцячай здраўніцы кепска са здароўем. Што здарылася — мэдыкі ня ведаюць, таму прасілі з мамамі на гэтую тэму не шчыраваць.

Паводле слоў бацькоў, у дзіцячым санаторыі «Случ» зь відавочнымі сымптомамі харчовага атручваньня зьляглі адразу 50 дзяцей. Мэдыкі ж кажуць, што гэтая лічба ўзялася не з рэальнасьці, а з сапсаванага тэлефону, а ў дзяцей, хутчэй за ўсё, грып, хоць і даволі рэдкай разнавіднасьці.

Галоўны індыкатар здароўя ў санаторыі — журнал з скаргамі. Тое, што з чацьвёртага на пятага сакавікаў адбылася ўспышка загадкавага захворваньня, відаць няўзброеным вокам. Праўда, лічбы з бацькоўскімі зьвесткамі відавочна не супадаюць — за вечар 5 сакавіка ўсяго 20, а не паўсотні зваротаў.

Увогуле ж ізалятар у здраўніцы, разьлічаны на 18 чалавек, 6 сакавіка быў запоўнены толькі напалову. 7 хлопчыкаў. Амаль усе — учорашнія.

Галоўны мэдык санаторыя Аляксандар Барушка кажа, што першы дыягназ, які ставілі, — вірусная інфэкцыя. Цяпер нават перайшлі на асаблівы рэжым. Дадатковая дэзынфэкцыя, харчаблёк — пад татальным кантролем. А дзяцей лечаць і ад кашлю, і ад непаладак з кішэчнікам.

Адмысловы госьць зь Менску Віктар Панамароў, намесьнік генэральнага па мэдычнай працы па ўсёй «Белдзяржздраўніцы», клянецца, што інфэкцыя не харчовая, але пра тое, «што зьелі?», у дзяцей вырашыў усё ж пацікавіцца.

Паводле ont.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0