На плошчы Вялікага нацыянальнага сходу ў цэнтры сталіцы Малдовы праходзіць мітынг, арганізаваны платформай «Годнасць і праўда».
Удзельнікі акцыі пратэсту заклікаюць урад Малдовы пайсці ў адстаўку, бо ён, на іх думку, нясе адказнасць за карупцыю ў краіне. Платформу ўтварылі праеўрапейскія грамадзянскія ініцыятывы.
Многія трымаюць у руках сцягі Румыніі, Малдовы і Еўрасаюза.
Мітынгоўцы патрабуюць прыцягнення да адказнасці вінаватых у крадзяжы грошай з банкаўскай сістэмы.
На сённяшнім брыфінгу, арганізаваным у сувязі з акцыяй пратэсту, міністр унутраных спраў Алег Балан заявіў, што будзе зроблена ўсё для таго, каб жыхары сталіцы і ўдзельнікі мерапрыемства ў цэнтры горада адчувалі сябе ў бяспецы. Таксама ён звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу, паведамляць паліцыі аб людзях у масках або з падазронымі заплечнікамі.
Мітынг праходзіць спакойна, толькі каля будынку генеральнай пракуратуры адбыліся сутычкі, арганізаваныя анархістамі.
Таксама ўдзельнікі акцыі паставілі некалькі палатак, у якіх збіраюцца начаваць.
kp.md
kp.md