МУС усчало крымінальную справу па факце пашкоджаньня трубаправоду «Унеча—Вэнтспілс».

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўсчала крымінальную справу па факце пашкоджаньня нафтарпрадуктаводу «Унеча‑Вэнтспілс» у Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленьні інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС.

Справа ўсчатая паводле артыкулу 309 частка 1 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае прывядзеньне ў непрыгоднасьць транспартнага сродку ці шляхоў зносін). Гэты артыкул прадугледжвае пакараньне ў выглядзе штрафу альбо зьняволеньня на тэрмін да 3 гадоў.

У мінулы чацьвер у Мёрскім раёне была выяўленая ўрэзка ў трубаправод «Унеча‑Вэнтспілс». Такія ўрэзкі, як правіла, робяцца з мэтай крадзяжу паліва.

5 сакавіка ў часе прафіляктычнага агляду трубаправоду была знойдзена аліўная пляма на плошчы каля 1 гектара. У далейшым было ўсталявана. што ў хлеве на ўскраіне вёскі Хоцькава знаходзіцца ёмістасьць з дызпалівам. Як выявілася, уцечка паліва адбывалася менавіта з гэтай бочкі альбо з шлангу, працягнутага да яе ад трубаправоду. Як мяркуецца, у гэтай ёмістасьці захоўвалася скрадзенае з трубаправоду паліва.

На месцы здарэньня сабрана некалькі дзясяткаў тон воданафтавай эмульсіі. Работы працягваюцца.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0