06.09.2015 / 15:22

Аўтар «Нашай Нівы» стаў уладальнікам Першай нацыянальнай літаратурнай прэміі 3

Аўтар «Нашай Нівы», кандыдат гістарычных навук Дзяніс Марціновіч стаў уладальнікам Першай нацыянальнай літаратурнай прэміі. Прэмія прысуджана ў намінацыі «Найлепшы крытычны твор» за кнігу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча».

Намінанты Першай нацыянальнай літаратурнай прэміі былі названы на цырымоніі адкрыцця ХХII Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне, паведамляе БелТА.

Шэсць аўтараў сталі намінантамі прэміі, хоць конкурс быў аб'яўлены па сямі намінацыях. Намінацыя «Дэбют» не знайшла свайго пераможца. Усяго на конкурс было заяўлена 45 работ.

У намінацыі «Найлепшы твор паэзіі» уладальнікам прэміі стала актывістка афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Тамара Краснова-Гусачэнка за кнігу «Сустрэча».

Уладзімір Саламаха з кнігай «І няма шляху чужога» названы найлепшым у намінацыі «Найлепшы твор прозы».

Найлепшым творам драматургіі названы цыкл сцэнарыяў для перадач «Зваротны адлік» (АНТ) беларускага сцэнарыста, празаіка, лаўрэата значных прэмій, кандыдата гістарычных навук Наталлі Голубевай.

У намінацыі «Найлепшы твор публіцыстыкі» прэмія прысуджана Міхаілу Шыманскаму за кнігу нарысаў «Мы гэтай памяці верныя».

Названы найлепшы дзіцячы аўтар. У намінацыі «Найлепшы твор для дзяцей і юнацтва» прэмія прысуджана Ганне Скаржынскай-Савіцкай за кнігу казак «Надзейка-чарадзейка».

0
Тарас. / Адказаць
06.09.2015 / 16:54
І каму гэтыя ... цікавыя ? Толькі каб ведалі хто зь іх "праўладны"...
0
kruz / Адказаць
06.09.2015 / 21:07
Искренне Поздравляю!!!!!
0
Любитель блондинок / Адказаць
07.09.2015 / 17:32
Хорошая новость! "НН" - поздравляю! всё-таки по-более бы позитивных новостей! :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру