Пра святкаванне дня нараджэння

Я буду святкаваць дзень нараджэння ў коле блізкіх і людзей, якія мяне падтрымліваюць і з’яўляюцца маімі аднадумцамі. Гэта вельмі вузкае кола. Нават не думала рабіць гучнай вечарыны!

Пра дасягненні

Апошнія 10 гадоў былі для мяне вельмі насычанымі. У гэтым годзе я адсвяткавала 10-гадовы юбілей знаходжання на сцэне. За ўвесь час у мяне было насычанае канцэртнае жыццё, і я гэтым ганаруся. А атрымала вялікі досвед, напэўна стала мудрэйшай, спакайнейшай у некаторых рэчах.

Што тычыцца майго асабістага стану сёння, то гэта стан гармоніі. Самое галоўнае натхненне я шукаю ў творчасці, прагледжваючы канцэрты сваіх калег, слухаючы іх музыку. Іх мастацкія творы мяне натхняюць і падтрымліваюць. Але трэба падкрэсліць, што вакол мяне ёсць людзі, якія ў мяне вераць. Артыст не можа існаваць, калі ў яго ніхто не верыць.

30 гадоў — гэта той узрост, калі ты зрабіў некаторыя памылкі ў жыцці, якія, магчыма, ніколі не паўторыш. Ты ўжо ведаеш, што табе трэба ад жыцця і да чаго ты ідзеш. Магчыма, я пакуль не зусім ведаю, якія канкрэтныя памылкі я дапусціла. Трэба задумацца над гэтым у год так 50, калі я пражыву большую частку свайго жыцця. Але дасканаласці няма мяжы. Я ўпэўнена ў тым, што тое, што са мной адбывалася, было мне неабходна.

Я думаю, што паміж мной 10 год таму і мной сёння ёсць велізарная адлегласць. Адзінае, што мяне аб’ядноўвае, гэта вера ў цуды, будучыню, аптымізм і, напэўна, наіўнасць, якая да сённяшняга часу ва мне прысутнічае. Я веру ў тое, што ўсё будзе добра.

Пра будучыню

На пачатку кастрычніка мяне можна будзе пабачыць на «Новай хвалі». Я запрошана госцяй ад Беларусі. Я планую вывесці сваю творчасць на новы ўзровень. Магчыма я «ўстаканю» сваё асабістае жыццё. Ведаеце, мы заўсёды плануем, а атрымоўваецца па-рознаму. Маё жыццё зусім непрадказальнае. Сёння самае галоўнае для мяне гармонія. Пад гэтым я маю на ўвазе сумяшчэнне асабістага жыцця і творчасці, бо любыя ахвяры у гэтых накірунках не апраўданыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?