«Вярнулася ў Маларыту цягніком Забалацьце — Берасьце. З намі ехалі футбольныя заўзятары, тыя, што былі ў Львове. Мытнікі правяралі больш дасканальна, чым звычайна. Амаль на калені станавіліся, каб кожную нашую торбу ператрэсці. Памежнікі пыталі, ці заўзятары, ды запісвалі ў нейкі спіс. У нашым вагоне было чалавек 20 заўзятараў, у тых, што бліжэй да вакзала — болей. Па іх адразу было відаць, што заўзятары — з шалікамі, сядзяць па 4—6 чалавек, нявыспаныя, усе аднаго ўзросту. Думаю, мытнікі і памежнікі былі наўмысна скіраваныя на адсочванне заўзятараў», — распавяла радыё «Свабода» Людміла Рамановіч.

5 верасьня ў Львове адбыўся футбольны матч Беларусь — Украіна. Перад матчам адбыўся супольны марш украінскіх ды беларускіх фанатаў пад лозунгамі салідарнасці. Паведамлялася, што больш за тысячу квіткоў на стадыёне было выкуплена беларусамі. Матч завяршыўся зь лікам 3:1 на карысць Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?