Былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса лічыць, што ўсё павінна быць зроблена, каб прыток імігрантаў не дэстабілізаваў сітуацыю ў Еўропе, але і даў ім усю магчымую дапамогу.

Бежанцы на вакзале ў Дортмундзе

Бежанцы на вакзале ў Дортмундзе

На яго думку, можна выдзяляць намёты ля бежанцаў і даваць ім працоўныя месцы на заводах. Лех Валенса лічыць, што варта было б спыняць уцекачоў у тых краінах, куды яны прыбываюць, але даючы ім магчымасць пражывання і працы.

«Мы павінны неяк падзяліцца. Вядома, адна парафія багацейшая, другая бяднейшая, але мы павінны максімальна, аднак, зразумець гэтых людзей і выратаваць іх, —кажа Лех Валенса. Былы прэзідэнт запэўніў, што гатовы ўзяць пад свой дах бежанцаў.

«Трэба дзяліцца, мы ж людзі, яны знаходзяцца ў трагічным становішчы. Яны павінны быць забітыя?» — цытуе яго словы polskieradio.pl.

Нагадаем, што ў суботу пра магчымасць прадаставіць дах бежанцам у сваім доме на поўначы Фінляндыі заявіў прэм'ер краіны Юха Сіпіля, а ў нядзелю Папа Францішак заклікаў каталіцкія сем'і Еўропы прыняць сем'і ўцекачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?