Французскі акцёр Жэрар Дэпардзье параўнаў Беларусь са Швейцарыяй, паведамляе БелТА.
Паводле яго слоў, грамадзяне краіны шчаслівыя і ганарацца сваёй дзяржавай.
«Беларусь зрабіла на мяне незвычайнае ўражанне. Яна нагадвае Швейцарыю, але з'яўляецца больш чыстай і цікавай краінай», — заявіў Жэрар Дэпард'ё.
Паводле яго слоў, ён быў здзіўлены якасцю жыцця беларусаў.
Раней паведамлялася, што акцёр Жэрар Дэпард'ё заявіў пра намер пераехаць у Беларусь, каб жыць там «сярод мужыкоў».