Фота Думітру Дору, ЭПА.
Да раніцы панядзелка на плошчы ў цэнтры Кішынёве мітынгоўцы разбілі каля 90 намётаў. Пра гэта паведамляе тэлеканал Jurnal TV.
Удзельнікі акцыі пратэсту таксама заявілі, што маюць намер пашыраць намётавы гарадок і не сыдуць, «пакуль не атрымаюць адказы ад уладаў».
Пратэстоўцы патрабуюць абнаўлення палітычнага класа ў краіне і еўраінтэграцыі.
Раней стала вядома, што па падазрэнні ў арганізацыі беспарадкаў на 72 гадзіны затрыманыя экс-дэпутат парламента, лідар партыі «Наш дом — Малдова» Рыгор Пятрэнка і двое яго паплечнікаў.
У нядзелю ў Кішынёве ўдзел у пратэставай акцыі на плошчы Вялікага нацыянальнага сходу ўзялі дзясяткі тысяч людзей. Асноўным патрабаваннем акцыі з'яўляецца вяртанне Нацбанку €1 млрд, скрадзенага з камерцыйных банкаў пры папушчальніцтве папярэдняга ўрада.