На праспэкце Пераможцаў (б. Машэрава, Паркавая магістраль) неўзабаве пачнецца грандыёзная рэканструкцыя на сучасны лад, — піша «Комсомольская правда» в Белоруссии».

На ўзьбярэжжы Сьвіслачы непадалёк ад павароту на Ждановічы зьбіраюцца пабудаваць Палац шлюбаў .

«Хутчэй за ўсё, гэты палац будзе месьціцца недалёка ад берагу, а па баках ад яго будуцуь прычалы з лодачкамі, на якіх можна будзе пакатацца. Зьявіцца тут і рэстаран на вадзе ў выглядзе старадаўняга карабля, — расказаў «Камсамолцы» архітэктар Вячаслаў Яўсееў».

У палацы таксама збудуюць крамы, кавярні, рэстарацыі, крамы кветак і нават невялічкую гасьцініцу для іншагародніх маладажонаў. Побач разьмесьціцца аквапарк , насупраць яго — яшчэ адна гасьцініца.

Каля вёскі Вясьнянкі паўстане спартовы комплекс . На месцы замчышча зьявіцца Музэй старажытнага гораду. Будынак інтэрнату БДУ саступіць месца грамадзка‑гандлёваму комплексу з офісамі, крамамі й крытымі аўтастаянкамі.

Перабудуюць пад мадэрновы гатэль гасьцініцу «Беларусь» , а ля ейнага падножжа зьявіцца Музэй‑форум беларускага народу.

Каля стэлы , непадалёк ад гасьцініцы «Вікторыя», пабудуюць жылы дом, а карпусы заводу халадзільнікаў прыкрыюць гандлёвымі шэрагамі, офісамі й кавярнямі.

Памяняе сваё прызначэньне й выстаўны цэнтар «Белэкспа» . На ягоным месцы ў будучыні вырасьце Моладзевы цэнтар. Поруч зьявяцца новыя карпусы Цэнтру тэнісу, а ў паркавай зоне ля Сьвіслачы збудуюць вясьлярную школу.

Глядзі яшчэ:
Нямізе вернуць берагі
У Менску зьнясуць гатэль «Беларусь»
Праспэкт Пераможцаў комплексна рэканструююць
У Вясьнянцы зьявіцца штаб-кватэра Алімпійскага камітэту і гатэль «Radisson».
У цэнтры Менску паставяць 25‑вярховік і завернуць Сьвіслач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0