07.09.2015 / 15:34

«Получило активное развитие новое направление среди неконструктивных организаций – популяризация белорусского языка» КОПІЯ ДАКУМЕНТА 74

Беларусаў працягваюць дзяліць на «правільных» і «няправільных». Пра гэта сведчыць дакумент «Формы и методы реализации молодежной политики в городе Гродно», апублікаваны на сайце сярэдняй школы №22 горада Гродна.

«Папулярызацыя беларускай мовы» курсамі «Мова нанова» ў дакуменце пералічана ў ліку «негатыўных з'яваў». Да негатыву адносяць і любую незалежную грамадскую дзейнасць.

Такім чынам, свабода слова і клопат пра сваю нацыянальную мову і культуру — гэтыя дзве базісныя асновы еўрапейскай цывілізацыі, — рэжым па-ранейшаму адносіць да шкодных з'яваў. Праўда, калі раней іх носьбітаў называлі «дэструктыўнымі», то цяпер выкарыстоўваюць мякчэйшы тэрмін «неканструктыўныя».

Сказ «локализованы места встреч членов данных организаций» азначае, што за іншадумцамі вядзецца сачэнне.

Сярод прыярытэтаў называюцца розныя разумныя рэчы. Напрыклад, адзначаецца важнасць барацьбы з наркотыкамі і здаровага ладу жыцця. Але і тут не абышлося без кур'ёзаў.

Сярод пазітыўных прыкладаў называюцца, сярод іншага, танцы гоў-гоў, блізкія да стрыптызу. Ну, у каго што свярбіць…

* * * 

P.S. Праз дзве гадзіны пасля публікацыі гэтага артыкула дакумент з сайта школы знік.

Сяргей Гезгала

0
читач / Адказаць
07.09.2015 / 10:21
агенты соседнего государства.
0
Австрияк / Адказаць
07.09.2015 / 10:26
Страшные идиоты....
0
Gerhard / Адказаць
07.09.2015 / 10:30
Мо хто ведае, ці ёсць недзе падобная справаздача і па Гомелю? Было б цікава азнаёміцца са спісам мерапрыемств ды цікавостак з 7га пункту. Рэд. Думаю, яна аналагічная для ўсёй краіны.
Паказаць усе каментары/ 74 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру