Фота: Айдэр Муждабаеў via Facebook.

Фота: Айдэр Муждабаеў via Facebook.

Падчас святкавання Дня Масквы на вуліцы Цвярской разыгралі вулічную сцэнку пакарання нацыянал-здрадніка, распавёў на сваёй старонцы на Facebook крымскі журналіст Айдэр Муждабаеў.

«Людзі ў касцюмах XIX стагоддзя скруцілі, звязалі вяроўкамі і пацягнулі праз натоўп да плахі з сякерай чалавека, таксама акцёра, прыгаворваючы: «Будзеш яшчэ бунт чыніць супраць гаспадара нашага?» У выніку з нацыянал-здраднікам абышліся гуманна. Пад ўхваляльныя погляды і пстрычкі фотаапаратаў сучасных масквічоў яму наладзілі паказальную лупцоўку»,

— піша Муждабаеў.

Фота: Аляксандр Каралёў via Facebook

Фота: Аляксандр Каралёў via Facebook

Мяркуючы па іншым фота, у ролі здрадніка дазволілі выступіць і выпадковым мінакам, не апранутым у гістарычныя строі.

Арганізатары пастаноўкі невядомыя, як і тое, «удзельніка» якога з паўстанняў «лупцавалі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?