Франсуа Алянд у Мінску, 11 лютага 2015 года

Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд гатовы выступіць за адмену санкцый Еўрасаюза супраць Расеі ў выпадку паспяховага ўрэгулявання сітуацыі на Украіне.

Ён прапанаваў правесці перамовы пра крызіс на ўсходзе Украіны з нямецкім, расійскім і ўкраінскім калегамі, паколькі, паводле яго, пагадненне аб перамір'і, падпісанае ў лютым, нарэшце-то стала выконвацца.

«Сітуацыя зрушылася з месца. У апошнія тыдні відаць прагрэс. Перамір'е амаль стала выконвацца», — заявіў Алянд журналістам.

Аб спыненні абстрэлаў на мінулым тыдні заяўлялі ў Кіеве. У суботу 5 верасня споўніўся год з таго дня, як у Мінску быў падпісаны першы пратакол аб перамір'і ў Данбасе.

«Калі працэс паспяхова завершыцца, то я асабіста буду выступаць за адмену санкцый», — дадаў прэзідэнт Францыі.

Ён сказаў журналістам, што перамовы могуць прайсці ў Парыжы напярэдадні Генасамблеі ААН, якая адкрыецца 28 верасня. Пры гэтым прэс-сакратар Пуціна заявіў, што дакладная дата правядзення перамоў па Украіне лідарамі краін «нармандскай чацвёркі» пакуль не вызначана.

Раней стала вядома, што ўпершыню з 2005 года расійскую дэлегацыю на Генеральнай Асамблеі ААН ўзначаліць расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?