07.09.2015 / 16:43

Хацкевіч і Глеб назвалі 5 прычын правалу ў Львове 18

На прэс-канферэнцыю перад матчам з Люксембургам галоўны трэнер нацыянальнай зборнай прыйшоў яўна не ў гуморы і з Аляксандрам Глебам.

Пытанні пра матч з украінцамі (зборная Беларусі без варыянтаў прайграла яго з лікам 1:3) настолькі раззлавалі трэнера, што Аляксандр Хацкевіч нават злосна запытаўся ў аднаго з журналістаў, чаму той сам не прыехаў у Львоў, каб выпытваць пра матч з Украінай на месцы. Аднак за 17 хвілін прэс-канферэнцыі пра матч у Львове Хацкевіч усё ж расказаў і нават назваў асноўныя прычыны паражэння, якое знішчыла апошнія надзеі на Еўра-2016.

Псіхалогія

«Гэта ўсё ад псіхалогіі нашай. Мы трапілі і пад ціск каманды, і пад ціск гледачоў. Недзе не справіліся… Учора абмеркавалі з хлопцамі, гэта застанецца ўнутры каманды. Галоўнае, чаго нам не хапіла ў Львове — настрой і жаданне», — сказаў Хацкевіч

Украінскія заўзятары

«Тое, як украінцы падтрымлівалі сваіх у Львове, моцна паўплывала на нашу каманду. Трэба умець гуляць і пры пустых трыбунах, і пры поўных стадыёнах… Гэта адзін з фактараў таксама. Не справіліся з ціскам трыбун», — сказаў Хацкевіч.

Страх

«Украінская зборная здзівіла ціскам і напорам. Мы не ведалі, куды бегчы, каму пасаваць, аддаваць мяч. Не ведаю, што гэта было. Ці то страх, ці то менталітэт… Гэта былі 45 хвілін кашмару», — прызнаўся Аляксандр Глеб.

Дамінацыя ўкраінцаў на полі

«Мы імкнёмся таксама гуляць так, каб забіць тры мячы ў першым тайме і спакойна дагульваць матч. Трэба старацца стаць лепшымі і быць больш упэўненымі ў сабе», — сказаў Хацкевіч.

Адсутнасць форвардаў

«Мы б хацелі гуляць у больш атакуючы футбол. Але тыя футбалісты, якія ў нас ёсць, не дазваляюць гэтага рабіць. У нас няма выканаўцаў для такой схемы… На сённяшні дзень мы можам толькі вар’іраваць схемы ў залежнасці ад саперніка, ад таго, якіх футбалістаў мы маем», — сказаў Хацкевіч.

Алесь Пілецкі, Еўрарадыё

0
niemen / Адказаць
07.09.2015 / 16:47
Хацкевичу-- нужны ли в сборной Глеб и Калачов (возможно последнего спутал фамилию)?
0
Говорю Правду / Адказаць
07.09.2015 / 16:51
«Украінская зборная здзівіла ціскам і напорам. Мы не ведалі, куды бегчы, каму пасаваць, аддаваць мяч. Не ведаю, што гэта было. Ці то страх, ці то менталітэт… Гэта былі 45 хвілін кашмару», — прызнаўся Аляксандр Глеб. ------------------------------- Это все более чем логично. У беларусов никогда не было ціска і напора, абыякавасць да усяго, вот национальная черта беларусов. И да, украинцы еще умеют защищать свою землю, поддерживать свои людей. Плюч БЧБ флаги на трибунах, футболисты не могли сконцентрироваться, т.к. привыкли видеть другие цвета. Воббщем одно место играло, как всегда.
0
Робi / Адказаць
07.09.2015 / 16:53
трэба ужо адпусцiць гэтых пенсыянэрау, вiдаць жа што нiхто гуляць не жадае, усе хочуць патусiць у зборнай ды хутчэй дахаты
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру