Сяргей Парсюкевіч
Фота svaboda.org

Сьледчы Маскоўскага раёну Менску Дзьмітры Разанка прыняў рашэньне пакінуць за кратамі віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча. Рашэньне было абвешчанае ў адсутнасьць адвакаткі Парсюкевіча Веры Страмкоўскай.

Прадпрымальнік быў арыштаваны 4 сакавіка на трое сутак. Супраць Парсюкевіча 31 студзеня была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 364 КК («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Прадпрымальніку пагражае да шасьці гадоў зьняволеньня. Абвінавачваньне зводзіцца да таго, што падчас адбыцьця 15‑сутачнага арышту на Акрэсьціна, Парсюкевіч зьбіў намесьніка дзяжурнага Аляксандра Длупа.

Сёньня Сяргея перавядуць у СІЗА на Валадарскага, дзе ён будзе чакаць сканчэньня сьледзтва і суду. Грамадзкі камітэт па вызваленьню Сяргея Парсюкевіча распаўсюдзіў зварот да грамадзкасьці з заклікам праявіць салідарнасьць з лідэрам прадпрымальнікаў Віцебску і патрабаваць яго вызваленьня. Па справе таксама былі праінфармаваныя паслы краінаў Эўрасаюзу і ЗША.

Сяргей Парсюкевіч жанаты, мае непаўналетняга сына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?