07.09.2015 / 16:56

СМІ: Еўракамісія мае намер прапанаваць Польшчы прыняць 9 тыс. бежанцаў 2

Еўрапейская камісія (ЕК) у рамках размеркавання паміж краінамі ЕС дадатковых 120 тыс. бежанцаў мае намер прапанаваць Польшчы прыняць 9287 чалавек.

Пра гэта паведаміла ў панядзелак PAP са спасылкай на крыніцу ў ЕК.

Новыя планы па размяшчэнні бежанцаў, што прыбываюць у Італію, Грэцыю і Венгрыю, ЕК павінна прадставіць у бліжэйшую сераду. Аднак, па неафіцыйнай інфармацыі, ужо вядома, што Германія павінна будзе прыняць 31,4 тыс. бежанцаў, Францыя — 24 тыс., а Іспанія 14,9 тыс.

0
Антисептик / Адказаць
07.09.2015 / 17:50
Навошта Еўропа гэта робіць? Занадта цяжкую ношу дэмакратычных каштоўнасцяў ўзяла на плечы. Як б не наступіла на гэтыя граблі міласэрнасці.
0
Антисептик / Адказаць
07.09.2015 / 17:54
Для Беларусі наяўнасць уцекачоў у Польшчы не вельмі добра. Думаю, хутка ў суседкі салодкая жыццё скончыцца. Як б не атрымалася другая Францыя з яе неспакойнымі эмігрантамі побач з намі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру