sk.gov.by

sk.gov.by

«Жанчына забіла сябра свайго сына. Дзіцяці гадоў дзевяць. Гэта было ў Заводскім раёне, як мяркуецца, у суботу, прыйшлі дзеці да іх дадому, пагулялі там, потым яна яго забрала ў дом сваёй маці і задушыла», — паведаміла Tut.by чытачка.

Факт гібелі дзіцяці пацвердзілі ў прэс-службе Следчага камітэта.

«Заведзена крымінальная справа па факце забойства 9-гадовага хлопчыка. Цела дзіцяці з прыкметамі гвалтоўнай смерці было выяўлена 5 верасня ў адной з кватэр сталіцы. Акрамя таго, ля пад'езда гэтага дома было знойдзена цела 32-гадовай маці аднаго з аднакласнікаў загінулага хлопчыка, з прыкметамі падзення з вышыні», — распавялі ў ведамстве.

Праваахоўнымі органамі ўстанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння. 

«Ход расследавання крымінальнай справы узяты на асабісты кантроль кіраўніцтва ведамства», — адзначылі ў Следчым камітэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?