У канцы жніўня на літоўскім палігоне Падрабежас пачаліся выпрабаванні абранага раней Міністэрствам абароны нямецкага бронетранспарцёра GTK Boxer вытворчасці канцэрна ARTEC.

У канцэрн уваходзяць буйныя нямецкія машынабудаўнічыя кампаніі Krauss-Maffei Wegmann і Rheinmetall Defence.

Boxer, які выпрабоўваецца ў Літве, мае бязлюдную вежу з 30-мм аўтаматычнай гарматай Rheinmetall MK 30-2/ABM, як на новай нямецкай БМП Puma, а таксама ўзмоцненую браню. У гэтай камплектацыі машына важыць 36,5 т.

Першапачаткова Літва плануе набыць 70 БТР Boxer, чаго хопіць на 2 батальёны пяхоты з мотапяхотнай брыгады «Жалезны воўк». Сума кантракта можа скласці каля 350 млн еўра. Потым можа быць набыта яшчэ 70 машын.

БТР М113, якія такім чынам вызваляцца з «Жалезнага ваўка», пойдуць для 2-й мотапяхотнай брыгады літоўскай арміі, якую пачалі фарміраваць з вясны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?