Вядомы польскі дысідэнт, галоўны рэдактар Gazeta Wyborcza Адам Міхнік піша кнігу гутарак з адным з лідараў расейскай апазіцыі Аляксеем Навальным. Пра гэта Міхнік сказаў у інтэрв'ю «Радыё Польшча».

«Спадзяюся, што кніга маіх інтэрв'ю з Навальным будзе гатовая ў верасні. Гэта будзе цікавы дыялог паляка з расейцам. Паляк старэйшы за свайго расейскага сябра. Пра Навальнага ходзяць розныя чуткі і міфы. Гэта вельмі інтэлігентны, адважны чалавек. Магчыма, у яго ёсць палітычная будучыня. Спадзяюся, што ён і такія людзі як ён прыйдуць на месца пуцінскіх чыноўнікаў і кар'ерыстаў», - заявіў Міхнік.

Размовы аб тым, што лідар расейскай апазіцыі з'яўляецца праектам Крамля, Адам Міхнік назваў «трызненнем сівой кабылы».

«Калі ўзгадаць сабе ўсе правакацыі, якія КДБ рыхтавала для маральнага знішчэння Сахарава ці Салжаніцына ў СССР, Кураня або Валенсы ў Польшчы, становіцца зразумела, што супраць Навальнага працуе той жа механізм», - адзначыў ён.

На думку галоўнага рэдактара Gazeta Wyborcza, улады запусцілі такі працэс таксама ў дачыненні да іншых расейцаў: Андрэя Макарэвіча, Віктара Шэндэровіча, Барыса Акуніна.

«Правакацыі ў дачыненні да Навальнага сведчаць аб тым, што ўлады яго пабаяліся», - сказаў дысідэнт.

На пытанне аб тым, як Міхнік ставіцца да пазіцыі Навальнага аб Крыме, галоўны рэдактар Gazeta Wyborcza адказаў: «Навальны не падтрымлівае (анэксію) Крыма. Прачытаеце кнігу і ўсё зразумееце самі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0