Парлямэнт непрызнанай рэспублікі Абхазія зьвярнуўся да ААН і Расейскай Фэдэрацыі з заклікам прызнаць незалежнасьць рэспублікі, паведамляе агенцтва "Новости-Грузия".

На пазачарговым паседжаньні ў пятніцу сэсія г. зв. Народнага Сходу — парлямэнт самаабвешчанай рэспублікі прыняў два звароты па пытаньні прызнаньня дзяржаўнай незалежнасьці Рэспублікі Абхазія. Адзін зварот адрасаваны ААН і краінам сьвету, другі — Фэдэральнаму сходу РФ. Пры гэтым парлямэнт Абхазіі апэлюе да прыкладу Косава.

Нагадаем, што 5 сакавіка такі ж зварот распаўсюдзілаПаўднёвая Асеція.

Дзярждума Расеі 13 сакавіка мяркуе разгледзець пытаньні прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Асеціі. МЗС Эстоніі ў сваю чаргу заявіла, што не прызнае сувэрэнітэту гэтых рэспублік, а таксама іншых непрызнаных рэгіёнаў на тэрыторыі былога СССР.

***

Абхахія -- дзяржаўнае ўтварэньне на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы Чорнага мора (паўночна-заходняя частка Грузіі). Тэрыторыя 8 600 кв. км, насельніцтва 250 тыс. чалавек. Сталіца -- Сухумі (43 тыс.). Незалежнасьць ад Грузіі абвесьціла 23 ліпеня 1992 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0