Міністр абароны Венгрыі Чаба Гендэ ў панядзелак падаў у адстаўку пасля заканчэння пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі, на якім вырашалася, што рабіць з вялізным прытокам у краіну бежанцаў і мігрантаў.
На мінулым тыдні Венгрыя, куды за апошні час прыбыло больш за 100 тысяч чалавек, прапанавала размясціць на сваіх межах спецпадраздзяленні ў спробе спыніць прыток бежанцаў.
Прэм'ер-міністр Віктар Орбан прыняў адстаўку Гендэ і прапанаваў партфель міністра абароны свайму паплечніку па партыі «Фідэс» Іштвану Сімачка, які ў мінулым займаў пасаду міністра спорту.
0
0
0
0
0
0