Свет99

Расійскія памежнікі затрымалі ў Крыме трох украінскіх вайскоўцаў

Трое вайскоўцаў 79-й брыгады Узброеных сіл Украіны затрыманыя ў Крыме супрацоўнікамі пагранічнага ўпраўлення ФСБ.

Вайскоўцаў, у якіх пры затрыманні не было з сабой дакументаў, падазраюць у незаконным перасячэнні мяжы. Іх плануецца прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці і перадаць украінскім памежнікам.

Салдат затрымалі на тэхналагічнай дамбе на возеры Сіваш. Як сцвярджаюць у ФСБ, вайскоўцы распавялі, што за дзень да гэтага, выпіўшы алкагольных напояў, вырашылі пагутарыць з расійскімі марскімі пехацінцамі, якіх яны не раз бачылі на іншым беразе возера. На наступную раніцу дэсантнікі ўзялі з сабой кавун, кавалак сала і спіртное, набытае ў мясцовых жыхароў, і пайшлі «братацца» з расійскімі марпехамі, адзначылі ў ведамстве.

Па словах затрыманых, іх мэты былі «выключна мірныя». Яны хацелі «паесці кавуна з салам, выпіць гарэлкі, паскардзіцца на цяжкую службу ва ўкраінскіх узброеных сілах», сцвярджае ФСБ.

Напярэдадні Генштаб Узброеных сіл Украіны заявіў аб знікненні трох вайскоўцаў 79 брыгады на мяжы з Крымам. У Генштабе паведамілі, што ў ноч на суботу пасля змены на назіральным пункце яны прыбылі ў размяшчэнне, пераапрануліся ў цывільнае і пайшлі на дамбу купацца. Пазней высветлілася, што ўначы з боку Крыма туды прыязджалі УАЗ і «Урал».

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне26

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры жанчына ледзь не памерла ад лячэння іголкаўколваннем. А ўводзіла сабе звычайныя іголкі ад шпрыцоў1

Мінадукацыі Польшчы ўскладніла паступленне ва ўніверсітэты многім замежнікам

Паліна Шарэнда-Панасюк намалявала па памяці план калоніі ў Зарэччы1

У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей32

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы10

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі12

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне26

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць