07.09.2015 / 21:47

Прапагандыст Дзмітрый Кісялёў патрабуе зняць з яго санкцыі Еўрасаюза 6

Дырэктар агенцтва «Россия сегодня» і тэлевядучы Дзмітрый Кісялёў абскардзіў у судзе санкцыі, якія ўвёў супраць яго ЕC. Ён падаў пазоў у Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі.

Як гаворыцца ў пазове Кісялёва, Еўрасаюз не мог ўводзіць супраць яго санкцыі за падтрымку расійскай палітыкі ў дачыненні да Украіны, бо ён не займае высокіх дзяржаўных пасадаў, а проста выказваў сваё меркаванне як журналіст. На думку Кісялёва, ЕС таксама парушыў яго права на свабоду слова.

Пазоў пададзены ў маі 2015 года, але вядома пра яго стала толькі цяпер.

Дзмітрый Кісялёў унесены ў санкцыйны спіс вясной 2014 года. Яму забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, а таксама валоданне нерухомасцю і іншымі актывамі, размешчанымі на яго тэрыторыі. У красавіку 2014 Кісялёў не змог паехаць у Нарвегію з-за санкцый.

0
АБ / Адказаць
07.09.2015 / 22:10
А вельмі хочацца ў ЕС, Дзімон?
0
Багданкебіч / Адказаць
07.09.2015 / 22:11
Расея - узор дэмакратыі. У іх "простыя журналісты" у прайм-тайм дапускаюцца ў эфір, каб "выказаць сваё меркаванне" :)
0
алекс / Адказаць
07.09.2015 / 22:15
Суть спора есть в России госпропаганда или нет.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру