Палітоляг Дзяніс Мельянцоў пра адкліканьне з Вашынгтону пасла Хвастова і падпісаньне дамовы аб адкрыцьці ў Менску прадстаўніцтва Эўракамісіі.

«Я думаю гэта узаемазьвязаныя падзеі і працэсы. Справа ў тым, што на працягу некалькіх апошніх гадоў адносін між ЗША і Беларусьсю стабільна халодныя, які знаходзяцца ў стане ўзаемнага пікіраваньня.

Тое, што Беларусь цяпер вырашылася на адкрыцьцё прадстаўніцтва Эўракамісіі дэманструе, што беларускія ўлады вядуць гульню, каб сутыкнуць эўрапейскія і амэрыканскія інтарэсы. З аднаго боку Беларусь вельмі актыўна паляпшае свае стасункі з ЭС, а з другога — пагаршае з ЗША. Гэта традыцыйная палітыка Лукашэнкі ў замежнай палітыцы.

Увесь гэты час ад лістапада Беларусь чакала, што ЗША можа адмяніць санкцыі, альбо пойдзе на саступкі ў іншых сэктарах. Аднак ЗША працягвае трымаць жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да беларускага рэжыму, і таму Беларусь цяпер увяла адваротныя санкцыі».

Запісаў ЗП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0