08.09.2015 / 20:16

Алесь Міхалевіч прыехаў у Мінск ФОТЫ 17

Палітык Алесь Міхалевіч, што сёння вярнуўся ў Беларусь пасля больш чым чатырох гадоў вымушанай эміграцыі, вечарам прыехаў у Мінск.

Алеся сустрэлі каля дваццаці журналістаў, а потым ён даў невялікую прэс-канферэнцыю на офісе руху «За свабоду».

***

Нагадаем, што Алесь Міхалевіч, як большасць іншых кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах-2010, быў затрыманы ў ноч на 20 снежня 2010 г. 19 лютага 2011 года яго адпусцілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе, а 28-га ён арганізаваў прэс-канферэнцыю, на якой расказаў пра катаванні ў СІЗА. 

У сакавіку 2011 года Міхалевіч тайна выехаў з Беларусі, растлумачыўшы гэта пагрозай «рэальнай фізічнай расправы», і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Сёння раніцай ён вяртаўся ў Беларусь цягніком Вільня — Мінск і быў затрыманы ў Гудагаі памежнікамі як асоба, што знаходзіцца ў нацыянальным вышуку. Памежнікі перадалі Алеся супрацоўнікам міліцыі.

Міхалевіча адпусцілі днём пад падпіску аб нявыездзе, хоць ён не падпісваў ніякіх дакументаў. Паводле слоў Міхалевіча, гэта першы прыклад у гісторыі юрыспрудэнцыі Беларусі, калі пад падпіску аб нявыездзе быў адпушчаны чалавек, які яе не падпісваў. Пры гэтым супрацоўнікі РАУС не паведамілі Міхалевічу пра магчымыя наступствы адмовы ад падпіскі. 

Па Алеся ў Астравец выехалі сябры і забралі яго ў Мінск.

 

фоты Сяргея Гудзіліна

0
кво вадіс? / Адказаць
08.09.2015 / 20:36
Ну Сяргей, ну Гудзілін, усюды пасьпее! А Алесю шчырыя вітаньні на радзіме, якая не сама, а праз уладу сталася для яго мачахай. Але ж час ідзе. І зараз тая самая ўлада, што выцяснула Алеся за мяжу, будзе здаваць экзамен перад народам і захадам: наколькі ўсе "гуманізмы" яе сапраўдныя, альбо толькі найвялікшая хлусьня перад дурыбарамі.
0
Любитель блондинок / Адказаць
08.09.2015 / 20:46
Рэдакция, комменты давай! Сейчас я буду сражаться с троллями и с их мнением, а также переводить с беларуского на русский )))
0
из советских народных песен... / Адказаць
08.09.2015 / 21:00
Любитель блондинок, не думай о себе свысока! Ты тоже тут просто лузер, как бы пафосно для тебя это ни звучало.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру