У Мінску няма газеты прагрэсіўнай, якая б асвятляла цёмныя куткі жыцця. А такіх куткоў у Мінску развялося без канца. Тутэйшая чарнасоценская газета «Мінское слово» ўзяла вялікую сілу, апіраючыся на даносы на ўсе светлыя праявы грамадскага жыцця і маючы «руку» ў людзей, каторыя трымаюць «пярун і маланкі». Жыццё цяперашняга часу добра малюе прыказка: «У каго кій даўжэйшы, той і сільнейшы».

«НН». №37. 1910.

Палякі сталі нашымі поўнасцю. З’езд палякаў у Ваўкавыску прайшоў цалкам «дэмакратычна». Дэлегатаў прывезлі чатырма аўтобусамі пад аховай. Выбары адбываліся на безальтэрнатыўнай аснове. За кандыдатуру сапоцкінскага пенсіянера Юзафа Лучніка прагаласавала 149 дэлегатаў са 174. Захаваць вольнасць, захаваць польскую самаарганізацыю, незалежную ад уладаў — такія задачы ставяць палякі, якіх у залу з’езда не пусцілі.

«НН». №33. 2005.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0