AP

AP

З пачатку года «500 тыс. бежанцаў прыбылі ў Еўропу», таму крызіс бежанцаў «стаў першым прыярытэтам для Еўрасаюза». Пра гэта заявіў кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер на сесіі Еўрапарламента ў штогадовай прамовы пра стан ЕС.

«Гэтыя людзі бягуць ад вайны ў Сірыі, «Ісламскай дзяржавы» ў Лівіі, дыктатуры ў Эрытрэі», - указаў ён.

Як удакладніў Юнкер, асноўную масу бежанцаў прынялі на сябе Грэцыя, куды прыбылі «больш за 200 тыс. бежанцаў», Венгрыя, дзе зафіксавана прыбыццё «парадку 150 тыс.» вымушаных перасяленцаў і Італія — «120 тыс. бежанцаў».

«Гэтыя лічбы ўражваюць, а некаторых і палохаюць. Аднак зараз не час палохацца, а час прадпрымаць ўзгодненыя і рашучыя дзеянні намаганнямі Еўрасаюза, яго членаў і яго інстытутаў», - указаў кіраўнік Еўракамісіі.

Урэгуляванне міграцыйнага крызісу, асабліва падкрэсліў Юнкер, «ёсць і павінна заставацца найпершым прыярытэтам для Еўрасаюза». «Самае галоўнае - гэта пытанне гуманнасці і чалавечай годнасці», - сказаў ён.

Жан-Клод Юнкер заклікаў увесці юрыдычна абавязвальныя квоты для размеркавання ў краінах Еўрасаюза яшчэ 120 тысяч уцекачоў.

Пры гэтым Юнкер адзначыў, што 120 тысяч уцекачоў павінны быць размеркаваны паміж краінамі ЕС у дадатак да тых 40 тысячам мігрантам, якіх ён прапаноўваў прыняць яшчэ ў маі. Ён таксама звярнуў увагу на мэтазгоднасць распрацоўкі пастаяннай сістэмы размеркавання бежанцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?