Раніцай 8 верасня на нямецкім аўтабане A8 (Карлсруэ — Штутгарт — Мюнхен — Зальцбург) на ўчастку паміж гарадамі Пфорцхайм і Хаймсхайм загарэўся аўтобус, які перавозіў беларускіх турыстаў, якія вярталіся з Іспаніі.

У аўтобусе з літоўскімі нумарамі знаходзілася 68 пасажыраў. Усім пасажырам і двум кіроўцам падчас пажару ўдалося выйсці з аўтобуса. У дзесяці пасажыраў ёсць падазрэнне на атручванне дымам. Шкода ад пажару ацэньваецца ў 100 тысяч еўра.

Як паведамляе tio.by, інцыдэнт адбыўся з аўтобусам, які перавозіў кліентаў кампаніі «Інтэрлюкс тур». «Група нашых турыстаў вярталася з класічнага тура па Іспаніі з адпачынкам на моры. Заўважыўшы задымленне, кіроўцы спынілі машыну і эвакуявалі ўсіх пасажыраў. Наогул, трэба адзначыць, што хлопцы спрацавалі вельмі аператыўна. Што тычыцца багажу, то практычна ўсе рэчы ўдалося выратаваць: сумкі паспелі дастаць нават з багажнага аддзялення», — паведаміла ў інтэрв'ю парталу дырэктар кампаніі Ірына Шпакоўская.

Паводле яе слоў, былі сапсаваныя пашпарты некалькіх турыстаў, і зараз пытанне з атрыманнем імі пасведчанняў на вяртанне ў Беларусь вырашаецца ў беларускім пасольтве ў Варшаве.

«Цяпер турысты яшчэ працягваюць паездку: яны пераначавалі ў гатэлі і накіроўваюцца ў Беларусь», - сказала Шпакоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?