09.09.2015 / 15:03

Мікалай Улаховіч у 1990-я выдаваў антысеміцкую газету ЦЫТАТЫ 14

Лідар Беларускай патрыятычнай партыі і ўдзельнік сёлетняй прэзідэнцкая кампаніі Мікалай Улаховіч у 1990-х за свае грошы выдаваў газету «Личность».

У асноўным газета пісала пра змову яўрэяў, амерыканцаў і еўрапейцаў супраць стабільнасці ў Беларусі, а таксама пра секты, да якіх былі прылічаныя пратэстанты.

БелаПАН.

Газета выходзіла нерэгулярна з 1996 па 2000 год, наклад увесь час падаў —ад 10 да 2,5 тысячы асобнікаў.

Прапануем для азнаямлення некалькі цытат з газеты, якую выдаваў Мікалай Улаховіч.

«Не сакрэт, што менавіта буйны яўрэйскі капітал фінансаваў пабудову канцлагераў для яўрэяў у гітлераўскай Германіі. Ні адзін з багатых яўрэяў у Германіі не пацярпеў! Затое простых, а значыць, бескарысных яўрэяў інтэрнавалі і змяшчалі ў канцлагеры і гета, каб багатыя яўрэі, задаволіўшы «сусветны плач», запатрабавалі ва ўсяго свету кампенсацыю (тэрыторыю для пражывання) як «найбольш пацярпелыя» ад Гітлера … Сіяністы выкарыстоўвалі фашызм у сваіх карыслівых мэтах».

«Іўдаізм і вытворнае ад яго — сіянізм, закліканы раскладаць і падрываць нашы рускія нацыянальныя асновы, нашу рускую нацыянальную традыцыю, закліканы замяніць нашы рускія ідэалы на фантомы: «агульначалавечыя каштоўнасці», «дэмакратыя», «правы чалавека», — з інтэрв'ю з кіраўніком РНЕ ў Беларусі Глебам Самойлавым.

naviny.by

Пра Марка Шагала: «Ён прадстаўнік «хасідаў», сектанцкай плыні іўдаізму, вельмі варожай праваслаўю».

У 1999 годзе выданне атрымала афіцыйнае папярэджанне за распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці. Зрэшты, нават пасля гэтага інфармацыйная палітыка газеты асабліва не змянілася, хоць прозвішча Улаховіча знікла са спісу заснавальнікаў.

0
DJ Mayse / Адказаць
09.09.2015 / 15:42
Вой, Божухна. Якая ерась. І гэты чалавек хоча быць прэзідэнтам.
0
цікава / Адказаць
09.09.2015 / 15:43
А хто фінансаваў гэты "баявы лісток"? Гэта ж зразумела, што сам ён прроста марыянетка.
0
DJ Mayse / Адказаць
09.09.2015 / 15:45
Дый тут бяз недаросии не абыйшлося, жах.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру