08.03.2008 / 14:45

Вайны ня будзе: прэзыдэнты Эквадору і Калюмбіі памірыліся 1

А Уга Чавэс на саміце краін Лацінскай Амэрыкі нават абняў калюмбійскага прэзыдэнта.

Крызыс, які ўзьнік у выніку рэйду калюмбійскіх вайскоўцаў на тэрыторыю Эквадору, разьвязаны. Кіраўнікі двух дзяржаў паціснулі адзін другому рукі на саміце Групы Рыё, што аб’ядноўвае 22 дзяржавы Лацінскай Амэрыкі.

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс, які падтрымліваў прэзыдэнта Эквадору Рафаэля Карэа ў асуджэньні дзеяньняў Калюмбіі, абняў яе прэзыдэнта Альвара Урыбэ.

Чавэс абвясьціў пра адкрыцьцё мяжы і аднаўленьні гандлёва-эаканамічных сувязяў з Калюмбіяй. Да акту прымірэньня далучыўся прэзыдэнт Нікарагуа Даніэль Артэга, чыя краіна таксама раней разарвала дыпляматычныя дачыненьні з Калюмбіяй.

Такім чынам, разьвязаны сур’ёзны палітычны крызыс, які паставіў частку кантынэнта на мяжу ўзброенага канфлікту.

Нагадаем, што Вэнэсуэла і Эквадор разарвалі дыпляматычныя адносіны з Калюмбіяй і падцягнулі да межаў войскі, пасьля таго як 1 сакавіка калюмбійскія ваенныя правялі рэйд на тэрыторыі Экваадору.

У выніку быў забіты Рауль Рэес, які лічыўся чалавекам № 2" у дзеючай на тэрыторыі Калюмбіі узброенай левай групоўцы ФАРК (Рэвалюцыйыя ўзброеныя сілы Калюмбіі) і каля 20 паўстанцаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Вінцук / Адказаць
09.03.2008 / 13:47
А я аб чым пісау? Гэта Лацінская Амэрыка, а не цэнтар Эуропы. І калі за Калюмбіяй стаіць "сусьветны аплот дэмакратыі", то Чавэс таксама "не пальцам роблены", за ім- паудневаамэрыканскі кантынэнт.1:1. І яшчэ у іх існуе разуменьне, што і Эквадор,і Венесуэла,і Калюмбія-гэта часткі адной вялікай нацыі. Чаго гэтак не хапае беларусам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру